2012-11-21 13:01:39

“L’Osservatore Romano”: жыццё ў кляўзуры патрабуе вялікай любові і само заснавана на любові


RealAudioMP3 “Выбар кантэмпляцыйнага жыцця становіцца прыкладам веры, перажыванай у поўні, таму адпавядае евангелізацыі”, - напісала сённяшняя “L’Osservatore Romano” у Дзень пакліканняў да кляўзуровага жыцця. Ён адзначаецца 21 лістапада ў літургічны ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Паннны Марыі. “Кляўзуровыя законніцы становяцца для хрысціян заклікам да разважання аб якасці вызнаванай імі веры, а для няверуючых з’яўляюцца запрашэннем, задаць пытанне аб існаванні Бога: Таго, які так моцнай прыцягвае да сябе маладыя, кансэкраваныя жыцці, што шукаюць радасці ў любові да Яго”, - піша ватыканская газета.

“L’Osservatore Romano” падкрэслівае, што “жыццё ў кляўзуры патрабуе вялікай любові і само заснавана на любові”. Яе ў свеце ніколі не бывае дастаткова. “Таму гэтыя месцы малітвы застаюцца важнымі для Касцёла, які чэрпае з іх духоўныя рэсурсы для вернага сведчання сваёй хрысціянскай веры”, - адзначаецца ў ватыканскім выданні.








All the contents on this site are copyrighted ©.