2012-11-21 14:55:15

Святы Пасад гатовы да супрацоўніцтва з мусульманамі ў справе міру


RealAudioMP3 19-21 лістапада ў Рыме прайшла VIII сустрэча паміж Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу і Ісламскай арганізацыяй па культуры і дыялогу. Каталіцкі бок прадстаўляў старшыня ватыканскай дыкастэрыі, кардынал Жан-Луі Таран. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форуму стаяла пытанне справядлівасці ў дачыненні да чалавека, грамадства і сям’і. Удзельнікі выказалі сваё разуменне і клопат адносна цяперашніх праблем у свеце, у тым ліку, эканамічнага і экалагічнага крызісаў, паслаблення інстытуту сям’і, як асноўнай ячэйкі грамадства, і пагрозы для міру ва ўсім свеце.

“Мы лічым, што нашы рэлігіі валолаюць рэсурасамі, якія могуць натхняць людзей да працы, каб справядлівасць і мір сталі рэальнасцю ў сённяшнім свеце”, - напісалі ўдзельнікі мерапрыемства ў заключным паведамленні.

Плануецца, што наступная мусульманска-каталіцкая сустрэча пройдзе праз два гады ў Тэгеране.








All the contents on this site are copyrighted ©.