2012-11-21 12:23:15

30 гадоў таму Ян Павел ІІ напісаў спецыяльны ліст да працуючых у Ватыкане


RealAudioMP3 “Гэта асаблівая супольнасць працаўнікоў”, - так 20 лістапада 1982 г. Ян Павел ІІ назваў персанал Апостальскай Сталіцы ў сваім спенцыяльным лісце да яго. Аб гэтым узгадвае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Газета падкрэслівае, што Папа вельмі хацеў, каб прынцыпы сацыяльнага навучання Касцёла ажыццяўляліся перш за ўсё сярод працаўнікоў Святога Пасаду. Па гэтай прычыне ў наступныя гады Ян Павел ІІ прыняў шэраг мер, якія паўплывалі на арганізацыю працы за ватыканскімі мурамі, - піша газета. Менавіта ён вырашыў стварыць у 1994 г. Бюро працы Апостальскай Сталіцы, пакліканае адказаць на патрэбы сваіх супрацоўнікаў і дапамагчы ім у вырашэнні магчымых працоўных канфліктаў.

Біскуп Джорджа Карбэліні, кіраўнік гэтай установы, паведаміў, што сёння Бюро займаецца паляпшэннем умоў і бяспекі працы, асабліва што тычыцца свецкага персаналу. Ён нагадаў, што Бэнэдыкт ХVI у 2009 г. зацвердзіў статут Бюро. “Я перакананы, што заклік да асабістай адказнасці тых, хто выконвае працу ў Ватыкане, у святле энцыклікі “Laborem exercens” і сацыяльнага навучання Касцёла, асветлены навучаннем Бэнэдыкта ХVI, з’яўляецца сёння асабліва важным”, - адзначыў іерарх. Паводле яго, Пантыфік сваімі адносінамі пацвярджае словы спецыяльнага ліста Яна Паўла ІІ, які заклікаў кіравацца заўсёды да крыніц працоўнай дзейнасці і яе свабоды, і пытацца ў сябе не толькі аб тым, як я раблю штосьці, але, перш за ўсё, чаму я гэта раблю.








All the contents on this site are copyrighted ©.