21 лістапада адбудзецца
афіцыйная прэзентацыя Папскай акадэміі латыні, якая была створана Бэнэдыктам XVI некалькі
дзён таму. Яе кіраўнік, аўтарытэтны лацініст Івана Дыаніджы, у інтэрв’ю агенцтву “SIR”,
падкрэсліў, што галоўным выклікам для новай установы з’яўляецца дэманстрацыя неабходнасці
латыні ў сучасным кантэксце. Навуковец нагадаў, што лацінская мова да ХХ ст. ва ўсёй
Еўропе ўжывалася ў трох асноўных сферах: Касцёле, палітыцы і культуры.
Што
тычыцца актуальнасці латыні, прафесар Дыаніджы адзначыў, што яна застаецца жывой,
бо, у адрозненне ад грэцкай, лацінская мова базуецца на дзейсніках, што забяспечвае
яе своечасовасць. У сённяшняй дыктатуры паняццяў “тут і зараз”, лічыць навуковец,
латынь, якая нясе ў сабе вымярэнні мінулага, цяперашняга і будучага, дапаможа аднавіць
адну з прынцыповых каштоўнасцяў чалавека: час.
“Немагчыма прэтэндаваць на тое,
каб ўсе вывучалі латынь”, - падрэсліў Дыаніджы, бо людзі, якія няправільна яе выкарыстоўваюць,
выглядаюць анахранічна ці нават смешна. Аднак, лацінская мова неабходная, апроч гуманістыкі,
у многіх іншых сферах – матэматыцы, работыцы, астраноміі – яны паходзяць з класічных
ведаў, што чэрпаюць свае пачаткі з латыні, - перакананы прафесар.
Адной з
першых задач узначаленай ім установы, кіраўнік папскай Акадэміі, чарговы раз за апошні
час, назваў вяртанне латыні ў семінарыі і іншыя каталіцкія структуры. Ён мяркуе, што
новая структура можа стаць свайго роду супрацьвагай спрашчэнню, якое паходзіць з англа-амерыканскай
мовы, і ініцыятарам “экалогіі мовы”.