2012-11-20 15:19:11

Ватыканскі астраном: мы не можам сказаць, што будзе з нашым светам праз 10-15 гадоў


RealAudioMP3 “Сусвет не з’яўляецца вынікам хаосу, у самой яго натуры існуе логіка, што дазваляе нам весці даследаванні, адкрываць законы фізікі і разумець іх”, - сказаў айцец Хасэ Фунэс, дырэктар Ватыканскай абсераваторыі ў інтэрв’ю нашаму радыё. Святар нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI, які, сустракаючыся нядаўна з навукоўцамі з усяго свету, падкрэсліў, што сусвет мае сваю рацыянальнасць і натуру. “Гэта дазваляе нам займацца навукай, таму, што ў ёй заключана логіка, (...) дазваляе разважаць і знаходзіць законы у натуры, якая адлюстроўвае гэты парадак, гэты логас”, - падкрэсліў кс. Фунэс.

Езуіт адзначыў, што чалавек, магчыма, не самотны ў гэтым сусвеце. “Да сённяшняга дня мы не знайшлі ніякага доказу таго, што існуе пазазямное жыццё, але ў сусвеце з міліярдамі галактык, кожная з якіх мае мільярды зорак, (...) мы не можам гарантаваць, што недзе не існуе жыццё”, - адзначыў дырэктар Ватыканскай абсерваторыі. Паводле яго слоў, пошук іншага жыцця, вельмі цяжкі, але, ведучы яго, мы можам лепш зразумець саміх сябе і тое, што з’яўляецца крыніцай нашага жыцця. Акрамя таго, мы можам лепш пазнаць, як стваралася наша сонечная сістэма і як фармаваліся сістэмы іншых планет.

Гаворачы аб адносінах паміж Касцёлам і навукай, кс. Фунэс адзначыў, што навука і вера знаходзяцца ў гармоніі, а ў гістарычнай традыцыі Касцёла заўсёды існавала вялікая зацікаўленасць навукай. Езуіт-навуковец нагадаў, што хоць астраномія як навука існуе ўжо шмат стагоддзяў, яна не можа сказаць з упэўненасцю, што будзе з нашым светам праз 10-15 гадоў. І гэта падштурхоўвае, паводле яго, да захаплення і разважання над таямніцай сусвету і роляй уцелаўлення Божага Сына ў ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.