2012-11-19 11:46:59

Кардынал Равазі: сустрэча “Падворка язычнікаў” у Партугаліі прайшла на вельмі высокім узроўні


RealAudioMP3 “Мяне вельмі ўразіў высокі ўзровень мерапрыемства “Падворак язычнікаў” , якое прайшло 16-17 лістапада ў партугальскіх гарадах Гімарайншы і Бразе”, - сказаў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры. Іерарх адзначыў, што падчас дэбатаў на тэму “Каштоўнасць жыцця” удзельнікам удалося пераадолець разнагалоссі паміж веруючымі і няверуючымі адносна пытання таямніцы і боскасці. “Мы ўсе з’яўляемся жывымі істотамі, з аднолькавай свядомасцю, свабодай, жаданнем задаваць пытанні- значыць мы вельмі падобныя між сабой”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Ён заклікаў католікаў Партугаліі, каб яны мелі “адкрытыя вочы на ўвесь свет”, былі салідарнымі і справядлівымі нават тады, калі гэта патрабуе “моцных слоў”.

Нагадаем, што да ўдзельнікаў сустрэчы сваё пасланне скіраваў Бэнэдыкт ХVI. Пантыфік заклікаў веруючых і няверуючых памятаць пра святасць жыцця. “Нават ва ўмовах цяжкасцяў і няўпэўненасці кожны можа дайсці да пазнання святасці чалавечага жыцця праз натуральны закон, які ўпісаны ў сэрцы чалавека”, - падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.