2012-11-19 11:22:07

Бэнэдыкт ХVI прызначыў свайго пасланніка на святкаванні 500-годдзя прыбыцця ў Пуэрта-Рыка першага біскупа


RealAudioMP3 “Напамін аб пачатках евангелізацыі Амерыкі павінен стацца заахвочаннем да Абявэшчэння Евангелля сёння” – так адзначыў у сваім спецыяльным пасланні Бэнэдыкт XVI з нагоды святкавання 500-годдзя прыбыцця ў Пуэрта-Рыка першага біскупа Алонса Мансо. Святы Айцец прызначыў на ўрачыстасці свайго спецыяльнага пасланніка - арцыбіскупа Севільі на пенсіі кардынала Карласа Аміга Вальеха, які на працягу 25-ці гадоў кіраваў севільскай мітраполіяй, да якой належала і Пуэрта-Рыка.

Бэнэдыкт ХVI ў сваім пасланні прыгадаў гісторыю развіцця місій на Пуэрта-Рыка: у 1511 г. Папа Юліян ІІ стварыў там першую каталіцкую дыяцэзію і прызначыў яе першым біскупам францішканіна Алонса Мансо. Новы біскуп засноўваў новыя школы і бальніцы, а таксама пабудаваў першую катэдру.

Святы Айцец выказаў пажаданне, каб падчас святкавання юбілею не абмяжоўвацца толькі да ўспаміну пра гістрычныя падзеі і дасягненні біскупа Мансо. “Трэба паспрыяць таму, каб і надалей абвяшчалася Евангелле Хрыста,праз якое спаўняецца Божае Аб'яўленне. Вялікае заданне, якое даручыў Пан сваім вучням перад Унебаўшэсцем, не заканчвалася з жыццём Апосталаў. Але яно павінна і надалей працягвацца ў Касцёле аж да канца часоў, гэта наказ заўсёды актуальны”, - напісаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.