2012-11-19 12:10:15

Бэнэдыкт ХVI прызначыў дапаможнага біскупа у Мукачаўскую грэка-каталіцкую дыяцэзію


RealAudioMP3 19 лістапада Святы Айцец прызначыў Ніла Юрыя Лушчака дапаможным біскупам у Мукачаўскую грэка-каталіцкую дыяцэзію. Ніл Юрый Лушчак нарадзіўся 22 мая 1973 года ва Ужгарадзе ў Мукачаўскай дыяцэзіі візантыйскага абраду.Духоўную фармацыю атрымаў у семінарыі Ужгарада, святарскія пасвячэнні адбыліся 2 ліпеня 1996 года. Затым займаў адказныя пасады ў парафіях дыяцэзіі. З 2004 па 2008 год вучыўся ў Рыме на Папскім Урбаніанскім Універсітэце, дзе атрымаў ліцэнзіят па філасофіі. З 2009 года распачаў навіцыят у Законе Братоў Меншых (францішканаў), дзе склаў першыя шлюбы ў 2010 год. З 2010 годаз’яўляецца дацэнтам філасофіі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ва Ужгарадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.