2012-11-18 13:02:37

Святы Айцец павіншаваў з інтранізацыяй новага копцкага Патрыярха


RealAudioMP3 18 лістапада Бэнэдыкт XVI павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавардаса ІІ з інтранізацыяй на гэту пасаду. Іерарх быў абраны “копцкім Папам” 4 лістапада. У пасланні Бэнэдыкт XVI запэўніў Тавардаса ІІ ў малітве аб багатых духоўных дарах, неабходных каб весці духавенства і свецкіх па шляху святасці, на карысць дабра народа і ўсяго свету, а таксама гармоніі грамадства ў цэлым. Святы Айцец узгадаў аб папярэдніку копцкага Патрыярха Папе Шэнудзе ІІІ і яго ўкладзе ў справу экуменізма. “Яго клопат аб паляпшэнні адносін паміж хрысціянскімі Цэрквамі ўмацоўвае нашу надзею на тое, што ў адзін цудоўны дзень, усе паслядоўнікі Хрыста стануць адно ў любові і згодзе, чаго так жадаў наш Пан”, - напісаў Папа. Бэнэдыкт XVI запэўніў новаабранага копцкага Патрыярха ў малітве, усведамляючы вялікія цяжкасці, якія яго чакаюць у духоўным і пастырскім служэнні.








All the contents on this site are copyrighted ©.