Папа перад “Анёл Панскі”: Езус не паводзіў сябе як “празарлівец” (поўны тэкст)
Езус не паводзіў сябе
як празарлівец і хацеў аддцягнуць сваіх вучняў ад цікавасці да дат і прагнозаў, каб
даць ім сапраўдны ключ для разумення сучаснасці і будучыні. На гэта 18 лістапада звярнуў
увагу Бэнэдыкт XVI у сваёй кароткай прамове, перад традыцыйнай нядзельнай малітвай
“Анёл Панскі”, да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра. У ёй Папа патлумачыў адзін
з “самыў складаных тэктаў Евангелля”. “Дарагія браты і сёстры, - прывітаў прысутных
Святы Айцец – У гэту перадапошнюю нядзелю літургічнага года была абвешчана, паводле
св. Марка, частка прамовы Езуса аб апошніх часах, кажучы тэхнічным тэрмінам “эсхаталагічная”.
(Мк 13,24-32). Гэта прамова, якую з некаторымі варыяцыямі, можна знайсці таксама ў
Мацвея і Лукі, напэўна з’яўляецца адным з самых складаных тэкстаў Евангелля. Гэта
складанасць звязана як са зместам так і з мовай: гаворка ідзе аб будучыні, якая пераўзыходзіць
катэгорыі, якімі мы думаем і таму Езус выкарыстоўвае вобразы і словы ўзятыя са Старога
Запавету, але перш за ўсё ўключае ў іх новы цэнтр – самаго сябе, таямніцу сваёй Асобы,
сваёй смерці і ўваскрасення. Таксама і сённяшні фрагмент пачынаецца некаторымі касмічнымі
вобразамі апакаліптычнага характару: “зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго.
І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца” (Мк 13,24-25); але гэты
элемент быў ужыты ў адносінах да таго, аб чым казалася далей: “Тады ўбачаць Сына Чалавечага,
які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе” (Мк 13,26). “Сын Чалавечы” –
гэта сам Езус, які злучае цяперашні час з будучыняй; старажытныя словы прарокаў нарэшце
знайшлі свой цэнтр ў асобе Месіі назарэтскага: Гэта Ён сапраўдная будучыня, якая пасярод
узрушэнняў свету, застаецца нерухомай і стабільнай кропкай.
У пацвярджэнне
гэтага ёсць іншы выраз сённяшняга Евангелля. Езус сказаў: “Неба і зямля мінуць, а
словы Мае не мінуць” (Мк 13, 31). Сапраўды, мы ведаем, што ў Бібліі Слова Божае –
гэта паходжанне стварэння: усе стварэнні, пачынаючы ад касмічных элементаў – сонца,
луна, нябеснае скляпенне – падпарадкоўваюцца Божаму Слову, існуюць, таму што “пакліканы”
да гэтага. Гэта творчая моц Слова Божага сканцэнтравана ў Езусе Хрысце, Слове, якое
стала целам, і праходзіць таксама праз Яго чалавечыя словы, якія з’яўляюцца сапраўдным
“небасхілам”, што кіруе думкамі і шляхам чалавека на зямлі. Таму Езус не апісвае канец
свету, а калі выкарыстоўвае апакаліптычныя вобразы, не вядзе сябе як “празарлівец”.
Нааварот, Ён хоча аддцягнуць сваіх вучняў ад цікавасці да датаў, прагнозаў, і даць
ім ключ для глыбокага, сутнаснага разумення, і перш за ўсё, хоча ўказаць ім сапраўды
шлях па якому трэба ісці, сёння і заўтра, каб увайсці ў вечнае жыццё. Усё мінае –
нагадвае нам Пан, - але Слова Божае не змяняецца, і перад ім кожны з нас адказны за
ўласныя паводзіны. Паводле гэтага мы будзем судзімы.
Дарагія сябры, таксама
і ў нашы часы шмат прыродных катаклізмаў, і нажаль войнаў і насілля. Таксама сёння
мы маем патрэбу ў стабільным фундаменце для нашага жыцця і нашай надзеі, асабліва
з прычыны рэлятывізма, якім апанаваны. Панна Марыя няхай дапаможа нам прыняць гэты
цэнтр ў Асобе Хрыста і Яго Слове.
Пасля марыйнай малітвы, Святы Айцец нагадаў,
што 17 лістапада, у Аргентыне, была абвешчана благаслаўлёнай законніца Марыя Крешчэнцыя
Перэз. Яна жыла ў першай палове мінулага стагодзя і, паводле Папы, з’яўляецца прыкладам
евангельскай дабрыні натхнёнай верай. “Падзякуем Пану за яе сведчанне”, - сказаў Бэнэдыкт
XVI.