2012-11-18 13:55:42

Лацінская Амерыка: віртуальная канферэнцыя з удзелам ватыканскага іерарха


RealAudioMP3 Віртуальная канфэрэнцыя з удзелам ватыканскага іерарха адбудзецца 23 лістапада. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Папскай рада па сродках масавай камунікацыі і Лацінаамерыканская біскупская рада. Тэма віртуальнай сустрэчы “Жыць і перадаваць веру у ключы сацыяльных сетак”. Яе мэта заключаецца ў тым, каб падзяліцца вопытам працы ў гэтай сферы, а таксама сумесна распрацаваць план дзеянняў на 2013 г., які ў краінах Лацінскай Амерыкі будзе насычаным на падзеі: дастаткова узгадаць толькі Сусветныя дні моладзі, запланаваныя на ліпень 2013. г. У віртуальнай канферэнцыі прымуць удзел між іншых старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі і старшыня Аддзела камунікацыі Рады лацінаамерыканскіх епіскапатаў біскуп Адальберта Марцінэз.








All the contents on this site are copyrighted ©.