2012-11-17 10:40:49

Кс. Ламбардзі: пажылыя людзі з’яўляюцца каштоўнасцю для грамадства


RealAudioMP3 Аб візіце Бэнэдыкта ХVI у доме пажылых асоб, які адбыўся ў мінулы панядзелак, нагадвае кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскакй Сталіцы ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”, сказанай на нашым радыё. Ён падкрэсліў, што Святы Айцец праз свае словы і жэсты даў вялікую падтрымку ўсім старэйшым асобам, а не толькі тым, хто асабіста сустрэўся з Пантыфікам. “Старык сярод старыкоў. Бэнэдыкт ХVI звярнуўся са спантаннай прамовай да сваіх аднагодкаў, сказаўшы ім, што добра разумее цяжкасці, праблемы і абмежаванні людзей ў гэтым возрасце”, - адзначыў італьянскі езуіт. Прадстаўнік Ватыкана падкрэсліў, што Папа тым самым патлумачыў спецыяфічную каштоўнасць гэтага перыяду жыцця, у якім трэба спакойна і цярпліва прызнаць фізічныя абмежаванні старасці. Святы Айцец нагадаў ім, што Бог працягвае любіць старых, якія “мудрасцю свайго жыцця” павінны дзяліцца з іншымі. “Пажылыя асобы з’яўляюцца адкрытай кнігай, у якой маладыя пакаленні могуць знайсці каштоўныя ўказанні для жыццёвага шляху. Тут справа не ў штучным шуканні занятку, каб запоўніць час старасці, але ў перадаванні іншым мудрасці сэрца, якое ўмее адрозніваць істотнае ад мітуслівага, значыць таго, што доўжыцца зараз ад таго, што прамінае”, - адзначыў італьянскі езуіт.

Паводле яго гэта не магчыма імправізаваць, бо, ў пэўным сэнсе, калі чалавек сапраўды пакутуе, старасць з’яўляецца момантам праўды, тым перыядам, калі як адзначае Рамана Гуардзіні, “абставіны ўказваюць на Абсалют”. “Чаканне Бога можа быць запоўнена малітвай, у яе розных формах. Папа заклікаў пажылых асоб маліцца за бедных; за мір, каб пакласці канец насіллю; за Касцёл; за яго... іх малітвы з’яўляюцца магутнымі, бо пажылы чалавек, які верыць і мае надзею, ведае, што знаходзіцца ўжо блізка да Бога і святых і імкнецца лепш пазнаёміцца з імі”, - адзначыў езуіт. Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што сённяшняе грамадства мае вялікую патрэбу ў пажылых асобах, якія з’яўляюцца вялікім багаццем. “З-за гэтага неабходна апекавацца аб іх з любоў’ю, каб магчы затым сказаць разам з Папам: “Як цудоўна быць пажылым”, - закончыў кіраўнік Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.