2012-11-17 14:46:09

Бэнэдыкт ХVI заклікаў няверуючых жыць так, быццам Бог існуе


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў ініцятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў”, якая 16-17 лістапада прайшла ў партугальскіх гарадах Гімарыйншы і Бразе на тэму “Каштоўнасць чалавечага жыцця”. У сваімпасланні Папа адзначыў, што святасць жыцця належыць да маральнай спадчыны чалавецтва. “Жыццё гэта не штосці,чым я магу свабодна распараджацца, але дар, які трэба верна ахоўваць”, - напісаў Папа да ўдзельнікаў сустрэчы веруючых і няверуючых, якія сабраліся ў Партугаліі. Святы Айцец адзначыў, што розум можа цаніць каштоўнасць жыцця, але толькі бясконцая і ўсемагутная любоў Бога дае жыццё вечнае. “Гэта ўпэўненасць абвяшчаецца Касцёлам”, напісаў Святы Айцец.

Пантыфік падкрэсліў, што Бог любіць кожнага чалавека, і кожны заслугоўвае на годнае жыццё. “У наш час чалавек часта адштурхоўваецца ад Стварыцеля і Збаўцы. Ён давярае больш самому сабе, чым Богу, замкнуўшыся ў будынку без вокна,ў і як бы хоча забяспечыць сам сабе святло і цяпло”, - адзначыў Папа. Па словах Пантыфіка, мы павінны адкрыць нанава гэтыя вокны, паглядзець на прастору неба і зямлю з мэтай правільна карыстацца імі. “Каштоўнасць жыцця праяўляецца толькі тады, калі Бог існуе”, - патлумачыў Святы Айцец. Папа заклікаў таксама і няверуючых жыць так, як “быццам і для іх Бог існуе”, нават і тады, калі яны не маюць сілы верыць. “Ніякая праблема не можа быць поўнасцю вырашана, калі Бог не стаіць у цэнтры жыцця, калі Яму не вернецца бачнасць і не надасца вырашальная роля ў нашым жыцці”, - напісаў Папа. “Той, хто адкрываецца на Бога, не стаецца чужым для свету і людзей, але сустракае братоў”, - напісаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.