2012-11-16 13:08:42

Касцёл ў Інданэзіі спрыяе барацьбе з карупцыяй


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” звяртае ўвагу на тое, што невялікая, але вельмі актыўная супольнасць католікаў у Інданэзіі ўключылася ў барацьбу з карупцыяй. Для Інданэзіі гэта праблема з’яўляецца вельмі актуальнай, бо па яе ўзроўню, яна займае другое месца ў Азіі пасля Камбоджы. Біскупская Канфэрэнцыя краіны, у супрацоўніцтве з пазаўрадавымі арганізацыямі, правяла шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных барацьбе з гэтай грамадскай заганай. У іх прынялі удзел шматлікія святары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прадпрымальнікі. Іх удзельнікі супольна паразважалі аб метадах барацьбы з карупцыяй і “Праграмай маральнага лідэрства”, якая ўжо дзейнічае на суседніх Філіпінах па ініцыятыве езуітаў. Яны вырашылі стварыць супольнасць лідэраў, якія будуць уласным прыкладам сведчыць аб гэтай загане. У перспектыве плануецца, што да супольнасці далучацца ўсе католікі краіны, і такім чынам рух супраць карупцыі стане па-сапраўднаму масавым.
Яшчэ у 2006 г. інданэзійскі епіскапат скіраваў сваё першае пасланне супраць карупцыі і прапанаваў праводзіць сустрэчы, прысвечаныя гэтай тэме. Адзін з мясцовых каталіцкіх лідэраў, Роні Амарада адзначыў, што “католікі, для таго, каб мець давер і павагу ў эканамічнай сферы, павінны дзейнічаць у духу барацьбы з карупцыяй і распаўсюджваць яго”.








All the contents on this site are copyrighted ©.