2012-11-15 14:19:45

Патрыярх Антыёхіі спачувае ў сувязі са смерцю сябра сірыйскіх беднякоў


RealAudioMP3 Мельхіцкі Патрыярх Антыёхіі Грыгорый ІІІ Лахам падзяліўся сваім смуткам з агенствам “ Fides” у сувязі са смерцю грэка-каталіцкага святара Жуля Багдасарана, дырэктара аддзялення Папскіх місійных ініцыятыў у Алепа – вялікага сябра сірыйскіх беднякоў. Святар памёр 14 лістапада ад сардэчнага прыступу на 55 годзе жыцця. Патрыярх, разам са спачуваннямі сям’і памерлага, расказаў, што а. Багдасаран кіраваўся прынцыпам “любіць і служыць” і моцным жаданнем несці міласэрднасць. Паводле Грыгорыя ІІІ смерць святара, які да канца аддаваў сябе служэнню сірыйскаму народу, стане каштоўнай ахвярай дзеля аднаўлення “міра і згоды ў Сірыі, дзеля будучыні хрысціянскай супольнасці ў Сірыі, дзеля трыумфу любові ў Сірыі і на Блізкім Ўсходзе”.
Айцец Жуль Багдасаран вельмі перажываў у сувязі з трагічнымі падзеямі ў Сірыі і гуманітарным крызісам, справакаваным канфліктамі. Ён шмат працаваў дзеля ратавання людзей, дапамогі тысячам уцекачоў і сем’яў, якія згубілі дах над галавой.








All the contents on this site are copyrighted ©.