Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма заклікае да міру паміж Ізраілем і сектарам Газа
14 лістапада Лацінскі
Патрыярхат Іерусаліма выказаў сваю глыбокую заклапочанасць у сувязі з абвастрэннем
канфлікта паміж сектарам Газа і Ізраілем. У спецыяльным паведамленні адзначаецца,
што насіллем нельга вырашыць крызіс і ў дадзеным выпадку ў гэтым могуць дапамагчы
“толькі рашэнні міжнароднай супольнасці”. Лацінскі Патрыярхат выказаў сваю салідарнасць
з ахвярамі канфлікта і запэўніў у малітве за іх. Акарамя таго, у паведамленні
адзначаецца, што у Патрыярхаце моляцца за усіх хто мае адказнасць у гэтай сітуацыі,
каб перасталі кіравацца нянавісцю.
Лацінскі Патрыярх Тваль адзначыў, што сітуацыя
ў сектары Газы ніколі не была спакойнай і мірнай. На яго думку канфлікт які ўзнік
адлюстроўвае агульную, вельмі дрэнную сітуацыю у сектары Газа і для вырашэння цяперашняга
канфлікту існуе толькі адзіны шлях: комплекснае рашэнне праблем Блізкага Усходу, якое
вяло бы да сапраўднага і справядлівага міру для кожнага з бакоў”. Паводле Патрыярха
праблема заключаецца ў тым, што сёння няма такой перспектывы на гарызонце, “З-за
гэтага мы жывём у заклапочанасці адносна нашай нявызначанай будучыні”, - адзначыў
патрыярх Тваль.