2012-11-15 14:30:38

Копцкі Патрыярх заклапочаны зместам новай Канстытуцыі Егіпта


RealAudioMP3 Новы копцкі Патрыярх Тавардас ІІ выказаў пажаденне, каб новая Канстытуцыя Егіпта гарантавала раўныя правы вызнаўцам усіх рэлігій прысутным у краіне. Іерарх падкрэсліў, што “у адметнасцях сіла”. Паводле яго, “калі кожны грамадзянін будзе ўлічвацца ў новай Канстытуцыі, тады ў Егіпце пачнецца развіццё. У адваротным выпадку краіну чакае рэгрэс, лічыць Патрыярх. Тавардас ІІ звярнуў увагу на тое, што парламент, а таксама камісія па падрыхтоўцы Канстытуцыі, складаюцца пераважна з вызнаўцаў іслама. З 100 членаў камісіі, хрысціян толькі каля 15 чалавек. Таму у краіне існуе страх перад тым, што законы шарыята набудуць у Канстытуцыі галоўнае значэнне. У такім выпадку гэта паспрыяе дыскрымінацыі рэлігійных меншасцяў, вялікую частку з якіх скаладаюць хрысціяне-копты. Партрыярх падкрэсліў, што Копцкая Царква не ўмешваецца ў палітыку, але адначасова заклікаў вернікаў прымаць больш актыўны удзел у грамадскім і палітычным жыцці.








All the contents on this site are copyrighted ©.