2012-11-15 13:54:16

Кардынал Бэртонэ: чалавек – мэта, а не сродак для медыцынскіх даследванняў


RealAudioMP3 “Бальніцы і іншыя медыцынскія ўстановы, дзе прымаюцца і атрымліваюць апеку людзі, які пакутуюць ад фізічных, псіхічных і духоўных хвароб павінны станавіцца месцамі ў якіх абвяшчаецца Божае Валадарства”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар Тарчыніо Бэртонэ. 15 лістапада іерарх цэлебраваў св. Імшу ў базыліцы св. Пятра для ўдзельніцкаў ХХVII Міжнароднай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароў’я, якая праходзіць у Ватыкане. Тэма форума: “Шпіталь – месца евангелізацыі. Місія чалавечая і духоўная”. У гаміліі, падчас літургіі, кардынал Бэртонэ нагадаў словы Бэнэдыкта XVI аб тым, што цярпенні, як адно з вымярэнняў чалавечага існавання, з’яўляюцца месцам дзе людзі вучацца надзеі. “Так як у чалавеку цела і дух з’яўляюцца неаддзельнымі, надзея чалавека на магчымае аздараўленне ці фізічную палёгку, заключае ў сябе надзею на збаўленне, і наадварот, гэта імкненне душы заўсёды патрабуе намаганняў для дапамогі ў цярпеннях”, - сказаў кардынал. Ён падкрэсліў, што гэтая падвойнае заданне адпавядае пакліканню і місіі Касцёла.

Кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што часта калі гаворка ідзе пра клопат аб хворых маецца на ўвазе толькі тэхнічны бок ці аўтаномія хворага у пытаннях вырашэння ўласнага лёсу. “Гэта, самазразумела, мае вялікае значэнне і таму навуковыя даследаванні на карысць чалавека, ніколі не павінны сустракаць перашкоды”, - адзначыў іерарх. “Але – падкрэсліў кардынал – не ўсе навукі працуюць у гэтай плоскасці”. Ён нагадаў аб небяспецы таго, што ў некаторых з іх чалавек разглядаецца як просты аб’ект для даследванняў, пазбаўлены годнасці, але не як мэта, дзеля якой яны праводзяцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.