2012-11-15 10:34:15

Ватыканская Бібліятэка знаёміць з каштоўнымі музыкальнымі манускрыптамі


RealAudioMP3 Ватыканская Апостальская Бібліятэка працягвае знаёміць шырокую публіку са сваёй унікальнай спадчынай. На гэты раз справа тычыцца каштоўных музыкальных манускрыптаў, якія былі створаны у перыяд з канца ХІІІ – пачатку XVI ст. у Нідэрландах. Сярод іх цудоўныя харавыя кнігі, аздобленыя арнаментамі і мініяцюрамі, зробленыя ў майстэрні галандскага кампазітара, музыканта і каліографа Пятра Аламіра. Манускрыпты ім выдадзеныя паспрыялі распаўсюджванню паліфанні, не толькі ў Нідэрландах, але ва ўсёй Заходняй Еўропе, бо імі карысталіся многія славутыя кампазітары. Акрамя таго, на працягу стагоддзяў, яны з’яўляліся гонарам многіх калекцыянераў, уключаючы імператараў і Папаў. Тыя кнігі, якія цяпер захоўваюцца ў Ватыканская Бібліятэцы, раней з’яўляліся часткай калекцый Сікстынскай і Юліянскай капэл, а таксама Папскай базылікі Санта Марыя Маджорэ. Яны ўяўляюць фундаментальную важнасць для знаёмства з гісторыяй старажытнай музыкі Нідэрландаў.

Манускрыпты стануць даступнымі даследчыкам ва ўсім свеце, дзякуючы праекту, згодна з якім яны будуць “алічбаваны”. Гэту складаную працу выканае лабараторыя фонда “Аламір” Міжнароднага цэнтра па вывучэнні нідэрландскай музыкі пры каталіцкім універсітэце ў Лювэне. Паводле пагаднення паміж Апостальскай Бібліятэкай і фондам “Аламір” у перыяд з лістапада 2012 г. па красавік 2013 г. будуць пераведзены ў лічбавы фармат каля 13 500 старонак манускрыптаў. Акрамя таго, кожная з лічбавых рэпрадукцый будзе мець анатацыю і каментарый экспертаў, спецыяна для гэтага створанай міжнароднай камісіі, згодна з навуковымі крытэрыяімі.

Пазнаёміцца з музыкальнымі манускрыптамі хутка будзе магчыма на ватыканскім сайце, а таксама у спецыяльным электронным фондзе старажытнай музыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.