2012-11-15 12:17:13

Бэнэдыкт XVI: не спыняцца на палове экуменічнага шляху


RealAudioMP3 “На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя адметнасці, як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць”, - з такімі словамі звярнуўся Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Яно праходзіць у Ватыкане на тэму “Важнасць экуменізма для новай евангелізацыі”. Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі асамблеі 15 лістапада ў Клеменційскай Зале Апостальскага Палацу. Паводле Папы нельга ігнараваць крызіс веры, які закрануў усе рэгіёны планеты. З іншага боку Пантыфік адзначыў, што нельга ігнараваць таксама патрэбу ў духоўнасці, “якая праяўляецца рознымі спосабамі”. “Духоўная беднасць многіх нашых сучаснікаў (...) прадстаўляе вялікі выклік для ўсіх хрысціян”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Таму “даванне сведчання аб жывым Богу – гэта тэрміновы імператыў для ўсіх хрысціян, а таксама імператыў, які аб’ядноўвае, насуперак непоўнаму касцёльнаму адзінству, якое мы ўсе зараз перажываем”.

Святы Айцец заклікаў памятаць аб тым, што аб’ядноўваць усіх хрысціян павінна вера ў Бога, Айца і Стварыцеля, які адкрыўся ў Сыне Езусе Хрысце, выліваючы Духа, якія ажыўляе і асвячае. “У святле прыярытэтнага месца веры – падкрэсліў Папа – разумеецца таксама важнасць тэалагічных дыялогаў і дыскусій паміж Цэрквамі і рэлігійнымі супольнасцямі, у які ўключаны Касцёл”. Паводле Святога Айца “яны дазваляюць прыняць, разам з разыходжаннямі і перашкодамі, таксама багацце досведу, духоўнага жыцця і тэалагічных разважанняў, якія становяцца стымулам для усё больш глыбокага сведчання”, “нават калі у бліжэйшай будучыні нябачна магчымасці для ўстанаўлення поўнага адзінства”.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што адзінства хрысціян залежыць не толькі ад працы вернікаў, але таксама ад іх малітвы: бо адзінства – гэта дар Бога.
Таму Святы Айцец падкрэсліў, што на экуменічным шляху важна, каб Цэрквы і рэлігійныя супольнасці не спыняліся на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя адметнасці, як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць. “Менавіта ў поўным адзінстве веры, сакрамэнтаў і служэння, становіцца відавочнай канкрэтная сіла Бога прысутнага і дзейснага ў свеце. Праз бачнае адзінства вучняў Езуса, адзінства па-чалавечы нетлумачальнае, стане пазнавальнай дзейнасць Бога, які пераўзыходзіць тэндэнцыю свету да паздзелаў”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.