2012-11-14 14:42:42

Кіраўнік новай Папскай акадэміі: недапушчальна, каб семінарыст не ведаў латыні


RealAudioMP3 Усе духоўныя асобы павінны ведаць лацінскую мову, у гэтым упэўнены рэктар новастворанай Папскай акадэміі латыні Івана Дыаніджы. Лацініст прызнаўся, што першай задачай установы будзе вяртанне лацінскай мовы ў рэлігійныя ўстановы, асабліва ў семінарыі. “Недапушчальна, каб той, хто рыхтуецца да святарства, не ведаў латыні”; на гэтай мове гаварылі і пісалі айцы Касцёла, гэта таксама мова літургіі, - адзначыў навуковец. Другой мэтай дзейнасці Акадэміі, Дыаніджы лічыць папулярызацыю латыні, перш за ўсё на ўзроўні ўніверсітэтаў. Трэба, каб былі людзі, якія самі разумеюць лацінскую традыцыю і маюць здольнасць дапамагчы зразумець яе іншым, - адзначыў прафесар Дыаніджы.








All the contents on this site are copyrighted ©.