2012-11-14 15:08:24

Арцыбіскуп Мюлер: кароткі шлях ад атэізму да дыктатуры


RealAudioMP3 На думку Арцыбіскупа Мюлера, трэба карыстацца часам як рэсурсам, каб абудзіцца са сну ідэалогіі самарэалізацыі і самастварэння. “Жыццё занадта кароткае, каб яго псаваць дрэннай філасофіяй”, - напісаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння ў сваім артыкуле на старонках сённяшняга “L’Osservatore Romano”. На думку арцыбіскупа, палітычны атэізм, які культываваў нацыянал-сацыялізм у Германіі і сталінская праграма знішчэння Касцёла ў былым Савецкім Саюзе, мае бесчалавечны і неталерантны характар, і таму можа перарадзіцца “у абсалютна бесчалавечную палітычна-таталітарную праграму”.








All the contents on this site are copyrighted ©.