2012-11-13 13:12:01

Удзельніні Сусветных дзён моладзі не будуць плаціць за бразільскую візу


RealAudioMP3 Урад Бразіліі вырашыў аблегчыць уезд пілігрымам, якія збіраюцца на Сусветныя дні моладзі ў Рыа дэ Жанейра ў ліпені 2013 г. Паводле распараджэння ўладаў краіны, апублікаванага 9 лістапада, усе пілігрымы, якія жадаюць прыбыць на Сустрэчу, маюць права атрымаць візу бясплатна. Для гэтага, перад падачай дакументаў у бразільскае консульства, трэба спампаваць з сайту Міністэрства замежных спраў Бразіліі (www.portalconsular.mre.gov.br), запоўніць і далучыць спецыяльны фармуляр. Акрамя таго, як падкрэсліваецца ў паведамленні бразільскіх уладаў, для атрымання візы неабходны пашпарт і запрашэнне арганізатараў дзён моладзі ў Рыа.

Трэба адзначыць, што віза такога ўзору будзе выдавацца тэрмінам на 90 дзён для ўдзельнікаў і на адзін год для валанцёраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.