2012-11-13 13:59:53

Святы Пасад збірае каталіцкіх медыкаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі падзяліўся падрабязнасцямі правядзення ХХVІІ Міжнароднай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, якая пачнецца ў Ватыкане 15 лістапада. Старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі паінфармаваў, што 600 удзельнікаў нарады абмяркуюць два асноўныя напрамкі душпастырства сярод хворых і медыкаў: супрацьстаянне разбуральнай сіле эканамічна-фінансавай кан’юнктуры ў дзейнасці медыцынскіх устаноў у індустрыялізаваных краінах і пашырэнне служэння хворым праз каталіцкія структуры аховы здароўя ў бедных краінах.

Арцыбіскуп паведаміў, што перад сабранымі выступяць іерархі, эксперты і навукоўцы. Пасяджэнні будуць прысвечаны вывучэнню ўсіх аспектаў сутнасці медыцынскіх устаноў.








All the contents on this site are copyrighted ©.