2012-11-13 13:04:33

Прэстыжную прэмію ўручаць тром кардыналам


RealAudioMP3 Міжнародная каталіцкая асацыяцыя “Tu es Petrus”, заснаваннне якой у 2005 г. было прымеркавана да абрання Наступнікам св. Пятра Бэнэдыкта XVI, свае сёлетнія ўзнагароды прысудзіла тром кардыналам. Яе лаурэатамі сталі кардынал Джузэпэ Бэртэла, старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, і кардынал Веласіа дэ Паоліс, ганаровы старшыня Прэфектуры па эканамічных справах Святога Пасаду. Прэмія ўручаецца асобам, якія ўнеслі выдатны ўклад ў пашырэнне веры і адзначыліся вернасцю Пантыфіку.

Асацыяцыя “Tu es Petrus” налічвае дзясяткі тысяч вернікаў па ўсім свеце, якія малітоўна падтрымліваюць асобу і дзейнасць Святога Айца. Яе ганаровымі старшынямі з’яўляюцца кардыналы Курт Кох, Хасэ Сараіва Марцінш і Сальваторэ дэ Джорджы. Апякунка “Tu es Petrus” – Маці Божая Фацімская.








All the contents on this site are copyrighted ©.