2012-11-13 15:31:58

Новыя адносіны паміж Святым Пасадам і В’етнамам – прыклад для Кітаю


RealAudioMP3 Новыя адносіны паміж Святым Пасадам і В’етнамам павінны стаць узорам для Кітая ў яго дыялогу з Ватыканам, адзначае 13 лістапада агенцтва “AsiaNews”. Тут трэба ўзгадаць шматлікія ініцыятывы, якія ўзніклі ў апошнія гады паміж Апостальскай Сталіцай і азіяцкай краінай, а таксама двухбаковыя сустрэчы на высокім узроўні. Паўстала сумесная рабочая група, а ў 2009 г. арцыбіскуп Леапольда Джырэлі быў прызначаны легатам Бэнэдыкта ХVI у гэтай краіне. На сённяшні дзень ён наведаў усе каталіцкія дыяцэзіі В’етнама.

“Было б пажадана, каб і Кітай адкрыўся на дыялог, адмовіўся ад сістэматычнага кантролю над католікамі – да якіх Бэнэдыкт ХVI у 2007 г. скіраваў спецыяльны ліст, поўнасцю праігнараваны камуністычнымі ўладамі – і даў ім поўную рэлігійную свабоду”, - адзначае агенцтва. Яно прыводзіць нядаўнія словы кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, які прапанаваў стварыць сумесную рабочую групу для супрацоўніцтва з Кітаем, на ўзор в’етнамскай.

“AsiaNews” падкрэслівае, што шматлікія в’етнамскія эксперты і навукоўнцы, а таксама замежныя інтэлектуалы, далі ўжо сваю высокую ацэнку прагрэсу ў адносінах паміж Святым Пасадам і В’етнамам.








All the contents on this site are copyrighted ©.