2012-11-13 15:41:54

Бэнэдыкт ХVI у наступным годзе апублікуе сваю чацвёртую энцыкліку


RealAudioMP3 У першай палове наступнага года, перад Вялікаднем, Бэнэдыкт ХVI выдасць сваю чарговую энцыкліку; яна будзе прысвечана хрысціянскай веры. Аб гэтым паведаміў амерыканскаму парталу “National Catholic Register” кс.Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паводле яго слоў, новая энцыкліка будзе прысвечана Пасхальнай таямніцы, як асноўнаму фундаменту веры. “Спасылаючыся на Год веры, які будзе працягвацца да 24 лістапада 2013 г., Святы Айцец жадае падзяліцца з католікамі ўсяго свету сваімі роздумамі над тым, што значыць быць хрысціянінам сёння”, - паведаміў прадстаўнік Святога Пасаду. Кс. Ламбардзі падкрэсліў таксама, што Пантыфік засяродзіць сваю увагу ў новым дакуменце на ролі веры ў жыцці чалавека і грамадства, а таксама над вартасцю хрысціянскай праўды ў свеце, пазначаным шматлікімі крызісамі. Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што Святы Айцец пісаў сваю энцыкліку падчас летняга адпачынку ў Кастэль Гандольфа і яна стане для яго чацвёртай пасля “Deus caritas est”, “Spe salvi” і “Caritas in veritate”.








All the contents on this site are copyrighted ©.