2012-11-13 10:30:36

Ардынарыят для былых англікан у ЗША адсвяткуе сваю першую гадавіну


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Герхард Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, прыме ўдзел у сімпозіуме з нагоды першай гадавіны заснавання Ардынарыяту св. Пятра для былых англікан у ЗША. Форум, галоўным арганізатарам якога з’яўляецца сам Ардынарыят, пройдзе 2 лютага 2013 г. у духоўнай семінарыі Х’юстана. Размова на ім пойдзе пра эклезіялогію папскага дакументу “Anglicanorum coetibus”, евангелізацыю і літургічную місію Ардынарыята. Сярод удзельнікаў мерапрыемства кардынал Дональд Вюрл, арцыбіскуп Вашынгтону і кс. прэлат Джэфры Сцінсан, кіраўнік Ардынарыяту св. Пятра.

Структура была заснавана Бэнэдыктам XVI 1 студзеня 2012 г. для былых англіканскіх груп і духавенства, якія імкнуліся стаць католікамі, захоўваючы элементы англіканскай традыцыі. Цэнтр Ардынарыяту месціцца ў Х’юстане. Яго супольнасці знаходзяцца па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады. Трэба нагадаць, што іншыя падобныя структуры былі створаны ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.