Святы Пасад і Азербайджан арганізавалі супольную выставу
Апостальская Сталіца
і Азербайджан вырашылі адзначыць 20-годдзе дыпламатычных адносін сумесная выставай.
Яна адкрыецца ў Ватыкане 15 лістапада і будзе дзейнічаць да 5 снежня. На ёй наведвальнікі
змогуць пазнаёміцца з самабытнасцю і прыгажосцю азербайджанскай культуры, а таксама
традыцыямі розных рэлігій, якія прысутны ў гэтай краіне. Сярод экспанатаў, якіх налічваецца
амаль 100 – тканіны, медныя прадметы, ювелірныя вырабы, музычныя інструменты, зброя,
старажытныя рукапісы і копіі рэдкіх мініяцюр рэдка. Экспанаты падабраны такім чынам,
каб прадэманстраваць разнастайнасць культурных, гістарычных, эканамічных асаблівасцяў
краіны, якая са старажытнасці існавала на скрыжаванні культур і міграцый. Інагурацыю
выставы узначаляць Мехрэбан Аліева, жонка прэзідэнта Азербайджана і кардынал Джанфранка
Равазі, старшыня Папскай рады па культуры.
Трэба адзначыць, што супрацоўніцтва
паміж Азербайджанам і Святым Пасадам у культурнай сферы адбываецца неўпершыню. Раней
“Фонд Гейдара Альева” выдзяліў фінансавыя сродкі на рэканструкцыю манументальнага
комплексу катакомб св. Марцэліна і св. Пятра ў Рыме.