2012-11-12 12:14:32

Папа пачуў музычны твор свайго брата


RealAudioMP3 Вечарам 11 лістапада ў Сікстынскай капэле адбыўся канцэрт на якім прысутнічаў Бэнэдыкт XVI. Ён праходзіў у рамках ХІ фестывалю сакральнай музыкі, а прысутнасць Папы была невыпадковай: падчас канцэрта, у выкананні Папскай музычнай капэлы гучаў музычны твор “Імша Святога Года” аўтарства роднага брата Пантыфіка, святара і кампазітара Георга Ратцынгера. У інтэрв’ю нашаму радыё кіраўнік Папскай капэлы кс. Массімо Паламбэла, высока ацаніў кампазітарскія здольнасці брата Бэнэдыкта XVI. Ён адзначыў, што ў творы вельмі адчуваецца арыгінальны сінтэз сучаснай музыкі і ўплываў кампазітараў позняга рамантызму: Бетховена і Вагнера.

Як сцвярджаў Бэнэдыкт XVI, музыка – гэта выраз духу, таму на думку кіраўніка Папскай капэлы, твор кс. Георга Ратцынцера заклікае да новай евангелізацыі праз музыку. “Праз гэты твор трэба глядзець на сённяшнюю культуру і чалавека, а не ўчарашнюю”, - сказаў дырыжор. Паводле яго, у нашыя дні, многія кампазітары працуюць спалучаючы традыцыйныя стылі музыкі з сучаснымі, каб сакральная музыка была таксама сродкам евангелізацыі, а не толькі культурным набыткам.








All the contents on this site are copyrighted ©.