2012-11-12 13:58:25

Нунцый у Сірыі: заданне рэлігій – сеяць зерне прымірэння


RealAudioMP3 У Сірыі Папа мае высокі маральны аўтарытэт не толькі для хрысціян, але і для прадстаўнікоў уладаў. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё сказаў Апостальскі нунцый у гэтай краіне арцыбіскуп Марыё Дзэнары. Ён падзяліўся, што як прадстаўнік Каталіцкага Касцёла, сам карыстаецца павагай у Сірыі і часта яго вітаюць і прымаюць вельмі сардэчна. На думку дыпламата таксама высока цэніцца ў Сірыі ўклад хрысціян у развіццё краіны. “Сёння, тую ролю, якую яны выконваюць можна назваць – будаўнікі мастоў”, сказаў арцыбіскуп. Ён падкрэсліў, што сірыйскія хрысціяне спрыяюць братэрству, прымірэнню і спыненню насілля.
Аналізуючы місію і пасланне кардынала Сара, спецыяльнага пасланніка Папы ў Ліван для дапамогі сірыйскаму народу, арцыбіскуп Дзэнары адзначыў, што гэты візіт паспрыяў духу еднасці. На яго думку, кардынал Сара засведчыў, што неабходна не толькі адмовіцца ад зброі, але таксама пакінуць зброю, якая ёсць у сэрцах – нянавісць і помсту. “Гэта заданне і вельмі тонкая справа рэлігій – засеяць у сэрцах людзей дух прымірэння” - адзначыў дыпламат.








All the contents on this site are copyrighted ©.