2012-11-12 16:35:53

Кардынал Равазі марыць аб правядзенні “Падворку язычнікаў” у Осла


RealAudioMP3 Сталіца Нарвегіі Осла можа стаць адным з наступных месцаў правядзення ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў”. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё сказаў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Паводле іерарха прычын для правядзення сустрэчы паміж вернікамі і неверуючымі менавіта ў гэтай скандынаўскай краіне дзве: па-першае, важна тое, што Нарвегія з’яўляецца лютэранскай і адначасова моцна секулярызаванай, таму цікава пазнаёміцца з вопытам гэтай канфесіі ў распаўсюджванні Евангелля; па-другое, Нарвегія вылучаецца багатай сучаснай культурай. Кардынал Равазі нагадаў аб прадстаўленні цемры, болю і пакутаў сучаснага чалавека нарвежскім мастаком Эдвардам Мункам і пісьменнікам Гегрыкам Ібсэнам. Але адначасова, на думку кардынала, што Нарвегія захоўвае вернасць чалавечым каштоўнасцям. Адлюстраваннем асаблівай нарвежскай духоўнасці кардынал назваў наяўнасць прыгожых драўляных касцёлаў. “Я перакананы, што акрамя секулярызацыі тут ёсць ячшэ іскры старажытнай хрысціянскай духоўнасці”, - сказаў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.