2012-11-12 14:37:47

Кардынал Кох: падзелы сярод Цэркваў – галоўная перашкода для евангелізацыі


RealAudioMP3 “Падзелы сярод Цэркваў з’яўляюцца самай вялікай перашкодай для евангелізацыі”, - сказаў кардынал Кох. Іерарх упэўнены, што для таго, каб новая евангелізацыя прыносіла плёны яна павінны развівацца таксама і ў экуменічным ключы. Менавіта гэтай тэме прысвечана пленарнае пасяджэнне Папскай рады спрыяння хрысціяніскаму адзінству, якая праходзіць у Ватыкане 12-16 лістапада. Кардынал Кох расказаў, што аб сувязі паміж евангелізацыяй і экуменізмам Езус сам казаў у сваёй святарскай малітве. “Ён маліўся, каб усе яго вучні былі адно, для таго, каб свет мог паверць, што Ён – Сын Божы. Пераканаўчасць паслання Евангелля залежыць ад адзінства паміж хрысціянамі. Падзелы ў Касцёле – гэта самая перашкода для евангелізацыі”, - сказаў іерарх.

Старшыня Папскай рады расказаў аб праграме працы пленарнага пасяджэння дыкастэрыі. Ён адзначыў, што ў яе рамках будуць прадстаўлены справаздачы аб сітуацыі на розных кантынентах, бо ў розных частках свету яна вельмі адрозніваецца. Адбудуцца дыскусіі ў групах і супольныя разважанні аб іх выніках. Акрамя таго, кардынал Кох падкрэсліў, што праца сесіі будзе праходзіць у супрацоўніцтве з Папскай радай па новай евангелізацыі.

Ён нагадаў словы Папы прамоўленыя падчас падарожжа ў Германію ў 2011 г.: “Святы Айцец падчас свайго візіта ў Эрфурт, казаў, што першай рэччу, якую мы павінны зрабіць для экуменізма – гэта даць сведчанне прысутнасці Бога і аб цэнтральным месцы пытання аб Богу”. “Такім чынам, вялікі выклік для сучасных хрысціян, гэта пошук спосабаў супольнага сведчання веры ў Евангелле”, - адзначыў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.