2012-11-12 09:28:23

20-я гадавіна дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь


RealAudioMP3 20 гадоў таму, 11 лістапада 1992 г. былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. Гэта адбылося ў адпаведнасці з Венскай Канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах і на падставе асаблівага дакумента міжнароднага характару, падпісанага прадстаўнікамі Святога Пасада і Рэспублікі Беларусь – Пратакола аб устанаўленні дыпламатычных адносін. Пратакол быў складзены на беларускай і англійскай мове і падпісаны ў Мінску. У ім адзначаецца, што Святы Пасад і Рэспубліка Беларусь “жадаючы развіваць сувязі ўзаемнай дружбы і супрацоўніцтва, вырашылі пры сумеснай згодзе ўстанавіць дыпламатычныя адносіны”. З боку Апостальскай Сталіцы Пратакол быў падпісаны спецыяльным пасланнікам Папы арцыбіскупам Франчэска Каласуона, а з боку Рэспублікі Беларусь тагачасным міністрам замежных спраў Пятром Краўчанка. У той жа дзень, 11 лістапада, дакумент уступіў у сілу.

Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі устаноўлены на вышэйшым узроўні: з боку Святога Пасаду на ўзроўні Апостальскай нунцыятуры, на чале з Апостальскім нунцыем, і з боку Рэспублікі Беларусь на ўзроўні пасольства, на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом.








All the contents on this site are copyrighted ©.