2012-11-11 13:17:18

Чэхія: ўрад краіны верне маёмасць хрысціянскім канфесіям


RealAudioMP3 Улады Чэшскай рэспублікі прынялі рашэнне аб звароце хрысціянскім канфесіям краіны маёмасці, якая ім належала да 1948г а потым канфіскавана ў тагачаснымі камуністычнымі ўладамі. Вартасць звароту маёмасці складае каля 5-ці млрд. еўра.- паводле ацэнкі касцельных уладаў. Прыняты парламентам краіны закон прадбачвае яе зварот у двух формах: 56-ць працэнтаў агульнай вартасці мае быць звернуты ў тым стане, у якім была канфіскавана, а астатнія ў грашовай. Зараз Чэшская рэспубліка лічыць сябе секулярызаванай дзяржавай. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, толькі каля 20-ці працэнтаў яе жыхароў прызнала сябе за веруючых.








All the contents on this site are copyrighted ©.