2012-11-10 12:44:17

Папа: мэта сакральнай музыкі – хвала Бога і асвячэнне вернікаў


RealAudioMP3 Сакральная музыка можа ўмацоўваць веру і дапамагаць новай евангелізацыі. З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да членаў італьянскай “Асацыяцыі св. Цыцыліі” з якімі сустрэўся 10 лістапада ў Ватыкане. Гаворачы аб тым, як музыка ўплывае на веру чалавека, Святы Айцец нагадаў прыклад св. Аўгустына, навяртанню якога паспрыяла слуханне псальмаў і гімнаў падчас літургіі ўзначаленай св. Амброзіем. Папа падкрэсліў што добрая музыка, аблягчае ўспыняцце Божага Слова і надае псальмам і біблійным спевам большую камунікатыўную моц. Акрамя таго, Пантыфік нагадаў, што “сакральныя спевы, паяднаныя са словамі, з’яўляюцца неабходнай і інтэгральнай часткай урачыстай літургіі”. “Чаму “неабходнай і інтэгральнай”? Канешне не з эстытычных прычын, але таму што дапамагаюць умацоўваць і выражаць веру, і такім чынам хвалу Бога і асвячэнне вернікаў, што з’яўляецца мэтай сакральнай музыкі”, - сказаў Папа. Святы Айцец дадаў, што музыка, гэта не толькі “дадатак ці ўпрыгожванне літургіі, але сама літургія”.
Іншым аспектам, на які звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI з’яўляецца роля сакральнай музыкі ў новай евангелізацыі. Паводле яго, сакральная музыка можа паспрыяць абноўленаму “адчуванню смака хрысціянскага паслання і таямніц веры”. Святы Айцец падкрэсліў, што многія людзі адкрывалі для сябе Бога, дзякуючы прыгажосці сакральнай музыкі пачутай падчас літургіі, як напрыклад французскі пісьменнік Поль Клодэль. “Тут дарагія сябры, вы маеце важную ролю: намагайцеся палепшыць якасць літургічных спеваў, не баючыся аднаўляць і развіваць вялікія музычныя традыцыі Касцёла, якія ў грыгарыянскім спеве і паліфаніі маюць два сваіх самых вялікіх выразы, як сцвярджаў ІІ Ватыканскі Сабор”, - заклікаў італьянскіх музыкантаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.