2012-11-10 10:09:40

Кс. Ламбардзі: сужэнства паміж мужчынам і жанчынай – дасягненне цывілізацыі


RealAudioMP3 Тры хвалюючых падзеі, які звязаны з законамі аб сужэнстве, адбыліся на працягу мінулых дзён у свеце. На гэта звяртае ўвагу кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” на нашым радыё. “У Іспаніі, Канстытуцыйны Суд адхіліў скаргу супраць закона, які выключае любыя адметнасці паміж мужчынам і жанчынай і кажа проста аб сужонку А і сужонку Б; сітуацыя застанецца такой жа. У Францыі, урад прадставіў праект закона аб трансфармацыі паняцця сужэнства, такім чынам прызнаючы сужэнства гомасексуальнае. У ЗША вынікі рэферэндумаў, якія прайшлі ў некаторых штатах разам з прэзідэнскімі выбарамі, упершыню былі станоўчымі для гомасексуальных сужэнстваў”, - нагадаў кс. Ламбардзі. “Становіцца ясна, што ў заходніх краінах існуе распаўсюджаная тэндэнцыя змены класічнага бачання сужэнства паміж мужчынам і жанчынай, ці лепш спроба пакінуць яе, адмовіць яе законнае спецыфічнае і прывелеяванае прызнанне перад абліччам іншых формаў саюзаў”, - адзначыў езуіт.

Паводле яго гэтыя тэндэнцыі “не з’яўляюцца чымсці новым”, але “не перастаюць здзіўляць”. “Неабходна спытацца ці сапраўды ўсё гэта адпавядае пачуццям народаў і чаму ня бачна логікі доўгатрывалай перспектывы супольнага дабра”, - сказаў кс. Ламбардзі. Ён падкрсэліў, што так думае не толькі Каталіцкі Касцёл і нагадаў: падобнае меркаванне выказаў нядаўна вялікі рабін Францыі ў адным са сваіх аргументаваных дакументаў. “Гаворка не ідзе пра тое, каб пазбегнуць несправядлівай дыскрымінацыі гомасексуалістаў, бо гэта можна паспяхова гарантаваць іншымі спосабамі. Гаворка ідзе пра тое, каб дапусціць, каб муж і жонка былі прызнаны тымі кім ёсць і дзеці, якія прыходзяць у свет, маглі ведаць і казаць, што маюць тату і маці. Карацей, гаворка ідзе пра тое, каб захаваць такое бачанне асобы і чалавечых адносінаў ў якім публічнае прызнанне манагамнага сужэнства паміж мужчынам і жанчынай лічыцца дасягненнем цывілізацыі”, - адзначыў езуіт. Кс. Ламбардзі іранічна спытаўся: “чаму б тады не паразважаць аб свабоднай полігаміі і канешне, каб нікаго не дыскрымінаваць, аб поліандрыі?” “Такім чынам, не трэба чакаць, што Касцёл перастане прапаноўваць тое, каб грамадства прызнала асаблівую ролю сужэнства паміж мужчынам і жанчынай”, - заключыў кіраўнік Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.