Закончылася місія
кардынала Сара, спецыяльнага пасланніка Папы ў Ліван. Па даручэнні Святога Айца іерарх
накіраваўся ў гэту краіну, каб прадэманставаць блізкасць Святога Пасаду і Паўсюднага
Касцёла да людзей, якія церпяць ад сірыйскага канфлікту. У рамках візіта кардынал
Сара быў прыняты Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, лідэрамі Цэркваў і прадстаўнікамі
каля 20 каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія дзейнічаюць у Ліване, Сірыі, Іарданіі,
Турцыі і Іраку. З імі іерарх абмеркаваў праекты дапамогі ахвярам канфлікта, якія будуць
фінансавацца са сродкаў, сабраных айцамі Сінода па новай евангелізацыі. Акрамя таго,
пасланнік Папы наведаў лагер бежанцаў у памежнай з Сірыяй тэрыторыі. Тут ён быў вельмі
цёпла прыняты, нягледзячы на тое, што большасць бежанцаў складаюць мусульмане. Паводле
агенцтва “Asianews” ,ахвяры сірыйскага канфлікта высока цэняць бескарыслівую дапамогу
Папы і Апостальскай Сталіцы.