2012-11-10 11:33:20

Бэнэдыкт XVI заснаваў Папскую акадэмію латыні


RealAudioMP3 10 лістапада Бэнэдыкт XVI заснаваў Папскую акадэмію латыні – установу з сядзібай у Ватыкане, мэтай якой будзе спрыянне вывучэнню і распаўвюджванню лацінскай мовы і культуры. Новая акадэмія будзе падпарадкоўвацца Папскай радзе па культуры. У спецыяльным дакуменце Папы пад назвай “Latina lingua”, які быў апублікананы ў форме “Motu proprio” адзначаецца, што “лацінская мова заўсёды высока цанілася Каталіцкім Касцёлам і Рымскімі Пантыфікамі”. Ён нагадаў, што пасля падзення Рымскай імперыі на Захадзе, Рымскі Касцёл не толькі працягваў карыстацца лацінскай мовай, але стаў у пэўным сэнсе яе апекуном і прамоўтарам у тэалагічнай, літургічнай, выхаваўчай і адукацыйнай сферах. Святы Айцец падкрэсліў, што сёння веданне лацінскай мовы і культуры “як ніколі неабходна” для вывучэння крыніц з якімі звязаны такія дысцыпліны як тэалогія, літургіка, патрыстыка, кананічнае права. Акрамя таго, на гэтай мове пішуцца літургічныя кнігі для Рымскага абрада, найбольш важныя дакументы і акты Рымскіх Пантыфікаў. “У сучаснай культуры адзначаецца аднак (...) пагроза ўсё больш павярхоўнага ведання лацінскай мовы”, - падкрэсліў Папа. У сувязі з гэтым, на яго думку тэрміновым з’яўляецца спрыянне вывучэнню і “больш кампетэнтнаму яе выкарыстанню”, “у касцёльнай сферы а таксама, у больш шырокім свеце культуры”. Для дасягнення гэтых мэтаў Святы Айцец вырашыў стварыць спецыяльную акадэмію.

У статуце новай установы адзначаецца, што яна павінна спрыяць вывучэнню латыні і літаратуры на лацінскай мове, а таксама спрыяць выкарыстанню латыні як ў пісьмовай так і размоўнай формах. Папская акадэмія будзе рахтаваць да выдання адпаведныя друкаваныя матэрыялы, праводзіць сустрэчы, курсы, семінары ў супрацоўніцтве з Папскім Вышэйшым інстытутам латыні, знаёміць моладзь з лацінскай мовай нават з дапамогай сучасных СМІ, арганізоўвываць выставы і конкурсы. Дырэктарам Папскай акадэміі латыні Святы Айцец прызначыў вядомага знаўцу лацінскай мовы італьянца Івано Дыяніджы.








All the contents on this site are copyrighted ©.