2012-11-09 12:09:52

Насычаная праграма Бэнэдыкта XVI у наступныя месяцы


RealAudioMP3 9 лістапада Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму літургічных цэлебрацый, у якіх прыме ўдзел Святы Айцец у наступныя месяцы. Першым пунктам у ёй значыцца звычайная публічная кансісторыя 24 лістапада, падчас якой Пантыфік уручыць берэты 6 новым кардыналам. 1 снежня адбудуцца ўрачыстыя нядзельныя Нешпары, падчас якіх Бэнэдыкт XVI будзе маліцца разам з выкладчыкамі і студэнтамі рымскіх універсітэтаў у ватыканскай базыліцы. 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця, Святы Айцец па-традыцыі ўскладзе вянок на статую Маці Божай на Іспанскай плошчы італьянскай сталіцы. У Трэцюю нядзелю Адвэнту, 16 снежня, Пантыфік наведае рымскую парафію св. Патрыцыя, дзе адправіць св. Імшу.

Вечарам 24 снежня Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, а раніцай 25 снежня скіруе благаслаўленне “Urbi et Orbi” з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.

29 снежня Святы Айцец будзе маліцца разам з удзельнікамі Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якую арганізуе штогод экуменічная супольнасць з Тэзэ. Сёлета яна пройдзе ў Рыме.

31 снежня вечарам Папа ўзначаліць Нешпары ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі, а ў сам дзень урачыстасці, 1 студзеня 2013 г., адправіць св. Імшу ў базыліцы св. Пятра. 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, Бэнэдыкт XVI узначаліць Эўхарыстыю ў ватыканскай базыліцы. 10 студзеня, ва ўрачыстасць Хросту Пана, Святы Айцец удзеліць у Сікстынскай капэле сакрамэнт хросту некалькім дзецям.

25 студзеня, Пантыфік накіруецца ў рымскую базыліку св. Паўла за Мурамі, дзе будзе ўдзельнічаць у Нешпарах на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.