2012-11-09 10:36:25

Навучанне Папы з’явіцца ў “Twitter”


RealAudioMP3 Навучанне Бэнэдыкта ХVI з’явіцца на платформе “Twitter”. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, заявіў, што гэта адбудзецца скарэй за ўсё пад канец бягучага году. Са свайго боку арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, паведаміў, што гэта рашэнне было прынята яшчэ ў лютым 2012 г., калі Папа даў сваю згоду на такога тыпу распаўсюджванне свайго навучання. “Вядома, што Пантыфік асабіста будзе зацвярджаць кожнае паведамленне”, - адзначыў іерарх.

Паводле кс. Ламбардзі, на “Twitter”, акрамя разважанняў Папы перад малітвай “Анёл Панскі”, будуць публікавацца вытрымкі з яго некаторых іншых важных выступленняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.