2012-11-09 14:25:01

Кардынал Кох: экуменічны рух перажывае крызіс


RealAudioMP3 Сапраўдная мэта энтузіястаў экуменізму – адзінства ў веры, сакрамэнтах і літургіі – да гэтага часу яшчэ не дасягнута. “Зараз экуменічны рух перажывае крызіс”, - сказаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. 8 лістапада іерарх прыняў удзел у сустрэчы, арганізаванай рухам Факаляраў у швейцарскім Берне. “Надзея, якая нарадзілася падчас ІІ Ватыканскага Сабору, аб тым, што экуменічнае адзінства сярод хрысціян будзе дасягнута хутка, не ажыццявілася”, - адзначыў старшыня ватыканскай дыкастэрыі. На думку кардынала Коха, у апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя наадварот ускладнілася, мэта экуменічнага руху стала ўсё больш нявызначанай. “Да гэтага часу мы не заключылі ніякага трывалага пагаднення”, - сказаў іерарх. Ён падкрэсліў, што, магчыма, “мы ішлі шляхамі, скіраванымі ў розныя напрамкі, і ў канцы канцоў яшчэ больш аддаліліся ад сябе”. “Было б важна, каб у канчатковым выніку мы дайшлі да згоды ў рэалізацыі нашай мэты”, - падкрэсліў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.