2012-11-08 12:39:12

У Ватыкане адбудзецца Кангрэс душпастырства працуючых на моры


RealAudioMP3 У Ватыкане адбудзецца ХХІІІ Сусветны кангрэс душпастырства працуючых на моры. Ён пройдзе 19-23 лістапада і будзе прысвечаны новай евангелізацыі ў гэтай сферы. Кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, паведаміў, што зараз у свеце існуе 110 цэнтраў “Stella Maris”, якія займаюцца духоўнай і матэрыяльнай дапамогай маракам. А іх у свеце налічваецца каля 40 млн.

Кангрэс абмяркуе ўсе аспекты, звязаныя з пагрозамі для “марскога свету”, - сказаў кардынал Вэльё. У форуме прыме ўдзел 410 асоб з 71 краіны свету, якія ў гэтым годзе абмяркуюць асаблівым чынам праблему пірацтва. Яно з’яўляецца сапраўдным выклікам і пагрозай для працаўнікоў мора і прыносіць кожны год страты ў памеры 10-15 млрд. долараў. Таму ўдзельнікі асамблеі абмяркуюць ініцыятывы, звязаныя з аховай працуючых на моры. 23 лістапада ўдзельнікі Кангрэса сустрэнуцца з Бэнэдыктам ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.