Папа даслаў тэлеграму пацярпелым ад землятрусу ў Гватэмале
8 лістапада Бэнэдыкт
ХVІ накіраваў спачувальную тэлеграму на адрас Канферэнцыі Біскупаў Гватэмалы ў сувязі
з землятрусам, які сёння раніцай абрынуўся на паўднёвы захад краіны. Святы Айцец запэўніў
у сваёй малітве за загінуўшых і духоўнай блізкасці з пацярпелымі і іх сем’ямі. Пантыфік
заклікаў хрысціянскія супольнасці Гватэмалы, дзяржаўныя ўстановы і ўсіх людзей добрай
волі аказаць эфектыўную і шчодрую дапамогу патрабуючым. Папа заклікаў народ Гватэмалы
да ўсеагульнай салідарнасці, якая дапаможа пераадолець наступствы бедства.