2012-11-08 10:21:29

Ватыканскі орган друку заклікае Абаму прыслухацца да прапаноў Касцёла


RealAudioMP3 “Калі Абама хоча па-сапраўднаму быць Прэзідэнтам усіх амерыканцаў, ён павінен, нарэшце, прыслухацца да прапановаў, якія паходзяць ад рэлігійных супольнасцяў на чале з Каталіцкім Касцёлам”, - адзначаецца ў сённяшнім “L’Osservatore Romano”. Ватыканская газета падкрэслівае, што гаворка ідзе пра ўмацаванне натуральнай сям’і, клопаце аб жыцці і рэлігійнай свабодзе. У сувязі з пераабраннем Абамы яшчэ на адзін тэрмін, ватыканскі орган друку адзначае, што Прэзідэнту “будзе ня лёгка адказаць на тыя шматлікія выклікі, якія яго чакаюць, як ў палітычнай, так і эканамічнай сферах”. Тут называюцца: праблемы з безпрацоўем, вывад войск з Афганістана, кіраванне дынамікай так званай арабскай вясны, барацьба з тэрарызмам, больш рашучыя дзеянні ў сувязі з канфліктам у Сірыі, пошук эфектыўнага вырашэння палестынскага крызісу і пытанняў звязаных з іранскай атамнай праграмай. “Ці будзе здольнай краіна, ў якой задзейнічаны лепшыя сілы, вырашыць унутраныя эканамічныя праблемы і пацвердзіць сваю гістарычную ролю сусветнага лідэра, якая на працягу апошніх гадоў становіцца ўсё больш няяснай?”, - задаецца пытаннем “L’Osservatore Romano”.

Ватыканская газета прыводзіць словы Міта Ромні, суперніка Абамы ў прэзідэнцкай гонцы, сказаныя пасля віншавальнага тэлефанавання апаненту: “Гэта час вялікіх выклікаў для Амерыкі і я малюся за тое, каб Прэзідэнт меў поспех у кіраванні краінай”. “Пасля цяжкай і не без моцных удараў выбарчай кампаніі, гэта магчыма лепшае пажаданне для будучыні Злучаных Штатаў”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.