2012-11-08 10:32:40

Бэнэдыкт ХVI наведае дом для пажылых асоб


RealAudioMP3 Зала Друку паведаміла, што 12 лістапада Бэнэдыкт ХVI наведае рымскі дом для пажылых асоб “Viva gli anziani” (Няхай жывуць пажылыя) , які знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Монтэвэрдэ. Візіт адбудзецца з нагоды Еўрапейскага года актыўнасці пажылых асоб і салідарнасці паміж пакаленнямі. Домам апякуецца супольнасць “Св. Ігідзія”. Візіт Папы будзе працягвацца каля гадзіны. Прыбыццё Пантыфіка запланавана на 11.00, паінфармавала Зала Друку. Святы Айцец наведае кожны з пакояў і прывітаецца з кожным з яго жыхароў. Затым у садзе дома Пантыфік сустрэнецца з яго супрацоўнікамі і кіраўніцтвам і скіруе да іх прамову.

Зараз у доме для палыжых асоб “Viva gli anziani” пражывае 20 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.