2012-11-07 13:49:05

У Ватыкане пройдзе міжнародны кангрэс па праблемах веры ў Амерыцы


RealAudioMP3 Папская камісія па Лацінскай Амерыцы абвясціла аб скліканні ў Ватыкане з 9 па 12 снежня 2012 г. сустрэчы, на якой 200 удзельнікаў з розных кантынентаў будуць разважаць аб рэалізацыі Апостальскай адгартацыі “Ecclesia in America”. Іерархі з абодвух Амерык вырашылі такім чынам адзначыць 15-годдзе выданне гэтага дакументу Янам Паўлам ІІ. Як нагадаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “АСІ” сакратар Камісіі прафесар Гузман Карыкіры Лекур, палова католікаў свету жывуць менавіта ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыках, а Касцёл на тут “адчувае глыбокую лучнасць са Святым Айцом”.

На кангрэсе будуць абмяркоўваць пытанне больш сціслага супрацоўніцтва Касцёла ў Паўднёвай Амерыцы з католікамі Канады і ЗША. Лекур нагадаў словы Яна Паўла ІІ, які 15 гадоў таму сказаў, што, пасля падзення муроў у Еўропе, яны павінны знікнуць і на амерыканскім кантыненце.

Чакаецца, што у працах форуму прымуць удзел 40 кардыналаў і біскупаў з усёй Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.