2012-11-07 14:49:26

Папа павіншаваў Абаму з пераабраннем на пост Прэзідэнта ЗША


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVІ павіншаваў Барака Абаму з пераабраннем на пост Прэзідэнта Злучаных Штатаў. Аб выніках выбараў стала вядома 7 лістапада. Святы Айцец запэўніў палітыка ў сваёй малітве і пажадаў, каб ідэалы свабоды і справядлівасці, якімі кіраваліся заснавальнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, жылі сярод амерыканскага народу.Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, каментуючы тэлеграму, падкрэсліў, што ўсе чакаюць, што новаабраны Прэзідэнт адкажа на чаканні сваіх грамадзян, служачы праву і справядлівасці і садзейнічаючы культуры жыцця і рэлігійнай свабодзе, так блізкіх традыцыі амерыканскага народа і яго культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.