2012-11-07 11:47:11

Папа заклікаў да міру ў Сірыі і скіраваў свайго спецыяльнага пасланніка


RealAudioMP3 Святы Айцец паведаміў 7 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі, што “па-ранейшаму з вялікай заклапочанасцю” сочыць за трагічнай сітуацыяй вакол канфлікту ў Сірыі, “дзе баявыя дзеянні не спыняюцца і з кожным днём колькасць ахвяр расце, што суправаджаецца невымоўнымі пакутамі шматлікіх грамадзянскіх асоб, асабліва тых, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы”. Папа нагадаў, што ў “знак уласнай салідарнасці і салідарнасці ўсяго Касцёла з сірыйскім народам” хацеў адправіць дэлегацыю Сінадальных айцоў у Дамаск. “На жаль, з-за розных абставінаў і падзей, не ўдалося ажыццявіць гэтую ініцыятыву, як планавалася, і таму я вырашыў даручыць спецыяльную місію кардыналу Роберу Сара, старшыні Папскай рады “Cor Unum”, - паведаміў Пантыфік і дадаў, што “з сённяшняга дня да 10 лістапада ён будзе знаходзіцца ў Ліване, дзе сустрэнецца з пастырамі і вернікамі Цэркваў, прысутных у Сірыі. Ён наведае шматлікіх бежанцаў з гэтай краіны і правядзе нараду каталіцкіх дабрачынных устаноў, якіх Святы Пасад настойліва прасіў аказаць дапамогу сірыйскаму народу, у межах і за межамі краіны для каардынацыі намаганняў”.

Бэнэдыкт XVI запэўніў у сваё малітве і чарговы раз запрасіў канфліктуючыя бакі “не шкадаваць намаганняў у пошуках міру” і “шляхоў да справядлівага суіснавання”. “Ніколі не позна, працаваць на карысць міру!”, - адзначыў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.