Папа накіраваў Святому
Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы жалобную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха
ўсяе Балгарыі Максіма. Святы Айцец адзначыў свой асабісты смутак у сувязі са стратай
“любага брата ў Хрысце”. Бэнэдыкт ХVI запэўніў у сваёй малітве за памерлага Патрыярха,
які плённа працаваў на карысць Балгарскай Праваслаўнай Царквы. У тэлеграме Папа ўзгадаў
цёплы прыём з боку Патрыярха Максіма падчас візіту бл. Яна Паўла ІІ у Балгарыю ў маі
2002 г. “Дзякую Пану за добрыя адносіны з Каталіцкім Касцёлам, якія на сваёй зямлі
падтрымліваў Патрыярх”,- напісаў Святы Айцец. Пантыфік выказаў пажаданне, каб гэтыя
добрыя стасункі развіваліся дзеля лепшага абвяшчэння Евангелля.
Патрыярх Максім
памёр 6 лістапада, адсвяткаваўшы тыдзень таму сваё 98-годдзе.